2 951 523 libros electrónicos en 111 idiomas
¿No le conviene? No hay problema. Puedes devolver los artículos hasta 30 días
No se equivocará con un vale de regalo. El destinatario puede elegir cualquier producto de nuestra oferta.
Анталёгія "Мальцы выходзяць з-пад кантролю" прысьвечаная гей-пытаньню і гей-эмансыпацыі, апісаным у беларускай мастацкай літаратуры. Як вынікае з назвы анталёгіі, - стваральнікі абмежаваліся артыкуляваньнем мужчынскай гомасэксуальнасьці. Першы канкрэтны крок да беларускай квір-літаратуры мусіў быць недзе зроблены, і ён мусіў быць практычна асягальны. Так сталася гістарычна, што ён датычыў артыкуляваньня мужчынскага досьведу.
У кожным выпадку, выклікі і спэцыфіка беларускіх геяў заслугоўваюць асобнага разгляду. Гэты пласт грамадзтва і культуры ніколі не праяўляўся паўнавартасна і публічна як суб''ект. Упершыню беларускае чытацтва мае анталёгію, якая прапануе погляд на літаратуру знутры гей-досьведу. Яна апісвае тое, што самі геі вызначаюць як гей-культура і гей-літаратура.